Чарговая аварыя на кальцавой. На хуткасці 100 км/г легкавік урэзаўся ў трактар і некалькі разоў перакуліўся. Кіроўца з траўмамі трапіў у бальніцу.

ДТЗ здарылася 6 ліпеня на мінскай кальцавой дарозе. Кіроўца легкавіка вырашыў перастроіцца з трэцяй паласы на першую, але не разлічыў хуткасць. На хуткасці 100 км/г легкавік урэзаўся ў трактар і некалькі разоў перакуліўся. 25-гадовага хлопца давялося літаральна выразаць з салону пашкоджанага ўшчэнт аўто. З чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі маладога чалавека адвезлі ў бальніцу.

У выніку здарэння легкавік рамонту не падлягае, на трактары засталіся лёгкія пашкоджанні. Супрацоўнікам ДАІ трэба высветліць, ці быў малады чалавек цвярозым. У адваротным выпадку яму пагражае штраф 4 базавых велічыні і пазбаўлення пасведчання кіроўцы да двух гадоў.

Нагадаем, што 5 ліпеня на кальцавой дарозе ў выніку ДТЗ загінулі два чалавекі і трое былі параненыя.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0