На 77-м годзе жыцця пайшоў з жыцця вядомы расейскі пісьменнік Васілій Аксёнаў. Яго творчасць была квінтэнсенцыяй «адлігі», з яе надзеямі, наіўнасцю рамантычнасцю і перакананасцю ў немінучасцю ўсеагульнага шчасця.

Васілій Аксёнаў нарадзіўся 20 жніўня 1932 году ў Казані ў сям’і партыйных працаўнікоў. Бацькоў у 1937 рэпрэсавалі. Потым Васілій вучыўся ў Ленінградскім медыцынскім інстытуце. Працаваў лекарам. Першыя публікацыі — у кіраваным Валянцінам Катаевым часопісе «Юность». Папулярнасць прынесла першая ж аповесць «Коллеги». Потым былі роман «Звездный билет», творы «Апельсинам из Марокко», «Пора, мой друг, пора», «Жаль, что вас не было с нами», культавая аповесць «Затоваренная бочкотара».

Калі адліга зрабіліся замаразкамі? Аксёнаў пачаў піша для дзетак - кінасцэнары і дзіцячыя казкі, а для шуфлядкі – без усякай надзеі на публікацыю ў СССР – антысавецкія «Ожог» і «Остров Крым». Потым – эміграцыя, 10 гадоў у ЗША, раманы, напісаныя там, пераезд у Францыю. Падчас гарбачоўскай перабудовы Аксёнаў перажывае другі пік славы. Надрукаваны ў «Юности» «Остров Крым» робіцца галоўным усесаюзным бестселерам, а публікацыя трылогіі «Московская сага» умацавала вяртанне Аксёнава. У апошнія гады жыў на два дамы, у Маскве і Біярыцы. У 2004 годзе атрымаў прэмію «Расейскі Букер» за кнігу «Вольтерьянцы и вольтерьянки».

15 студзеня 2008 году ў пісьменніка прылучыўся інсульт і паўтара году лекары змагаліся за яго жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?