І зраўняўся з даверам чытачоў да афіцыйных СМІ.

Пра гэта паведаміў незалежны сацыёлаг Аляксандр Сасноў. Па яго словах, адпаведнае вывучэнне грамадскай думкі цягнецца ад 1997 году. З таго моманту назіраўся паступовы рост даверу да незалежнай прэсы. Істотны адкат здарыўся ў 2006 годзе ў часе апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Тады, паводле сацыёлага, улады прыклалі велізарныя намаганні, каб дыскрэдытаваць фактычна ўсё, што звязана з дзейнасцю не толькі палітычнай апазіцыі, але ўсяго незалежнага грамадства, і незалежныя СМІ ў тым ліку. На сёння ж можна казаць, што давер да незалежнай прэсы аднавіўся і нават выраўняўся з даверам да прэсы афіцыйнай.

Па стане на чэрвень і тым і тым давярае прыблізна па 45% чытачоў. Пры гэтым, незалежныя выданні маюць істотны рэзерв для росту даверу. Так, сярод прыхільнікаў курсу кіраўніка дзяржавы каля 74% давяраюць дзяржаўным СМІ, але пры гэтым з іх 40% адначасова маюць давер і да незалежных выданняў. У той час, калі сярод аўдыторыі незалежных СМІ толькі 14% давяраюць таму, што бачаць і чуюць ад афіцыйных СМІ.

Варта адзначыць і такі момант. Найбольшым уплывам на фармаванне светапогляду (і палітычных прыхільнасцяў у тым ліку) па-ранейшаму вызначаецца тэлебачанне. Што яскрава засведчыў чарговы этап эканамічнай вайны з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?