Ён не ведае, ці прапусцяць яго на мяжы. Паэт сем гадоў пражыў у Нарвегіі ў статусе «гуманітарнага ўцекача».

 Адамовіч жыў выгнанні ў прыпалярнай Нарвегіі.Фота з блогу паэта berserk5.livejournal.com.

Адамовіч жыў выгнанні ў прыпалярнай Нарвегіі.
Фота з блогу паэта berserk5.livejournal.com.

«Я еду сваім ходам, цягніком праз Варшаву, а там ужо будзем бачыць, што будзе на мяжы. Калі ўсё будзе нармальна, то 18 ліпеня, думаю, павінен быць» — распавёў ён у інтэрв’ю Еўрарадыё.

Тэрмін дзеяння пашпарта паэта, які быў выдадзены беларускімі ўладамі, скончыўся яшчэ ў 2007 годзе. У Нарвегіі няма беларускай амбасады, якая магла б выдаць Славаміру Адамовічу неабходны дакумент. За спецыяльным пасведчаннем, якое пацвярджае яго асобу, паэту трэба ехаць ажно ў Швецыю, а гэта каля 2 тысяч кіламетраў ад таго горада, дзе ён жыве. Ды і кошт дарогі ў адзін бок больш за 500 еўра. Менавіта таму Славамір Адамовіч вырашыў не браць ніякіх пасведчанняў, а адразу ехаць у Беларусь.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0