08.07.2009 / 14:46

Я з сям'і высокіх чыноўнікаў, і мы свой дом будуем сумленна 25

«Незразумела асабіста для мяне, чаму тут шаноўнае спадарства ўсіх чыноўнікаў беларускіх сучасных ставіць у адзін рад».

З каментароў на nn.by:

«Незразумела асабіста для мяне, чаму тут шаноўнае спадарства ўсіх чыноўнікаў беларускіх сучасных ставіць у адзін рад і абражвае словамі накшталт «лукадупы». Я таксама жыву ў гэтых мясцінах, я сын аднаго з высокіх беларускіх чыноўнікаў, які выйшаў з народа, з вёскі, зараз дасягнуў вялікіх поспехаў у розных галінах сваёй дзейнасці, і таксама станоўча стаўлюся да такіх вось прыватных канцэртаў.

Здаецца, што трэба быць больш аб'ектыўнымі, а не быць падобнымі да БТ, толькі наадварот. Дадам яшчэ, што перад тым, як так прынізліва адзывацца аб «растучых харомах» і «лукашэнкаўцах», няблага было б перш кінуць погляд на тыя сумы, якія, напрыклад, мая сям'я выплочвае кожны месяц па крэдытах».

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
08.07.2009 / 15:02
што перад тым, як так прынізліва адзывацца аб «растучых харомах» і «лукашэнкаўцах», няблага было б перш кінуць погляд на тыя сумы, якія, напрыклад, мая сям'я выплочвае кожны месяц па крэдытах». ______________________________________________________________________ Перш чым казаць пра сумы, якія сям'я беларускага чыноўніка з вёскі выплочвае па крэдытах - трэба распавесьці як такі крэдыт атрымалася ўзяць і якія заробкі ў "скромного слугі народа". Той, хто будаваў свой дом і хаця б трошкі прыглядаўся да суседзяў - ведае колькі каштуе наняць звычайны грузавік на гадзіну, колькі каштуе самазвал пяску прывесьці, і іншае. Няўжо ніхто не бачыў, як на будоўлях працуюць салдаты? (будуюць дом начальніку). Няўжо не бачылі, як будуюць дамы кіраўнікі раённых прадпрыемстваў ? Хто што скраў - з таго і будуе. Ніхто з іх не плаціць нічога па крэдытах - усё будуецца канешне не цалкам за кошт дзяржаву, але з выкарыстаньнем напоўніцу службовай пасады. Ведаю, бо бачу гэта рэгулярна. Хто такія "высокія беларускія чыноўнікі" - даўно вядома.
0
Plaschinsky / Адказаць
08.07.2009 / 15:28
to bL8dy_R8ts: Давайце праверым Вашыя грошы, грошы Вашай сям'і з такой логікай. Камуніст знайшоўся. Ня трэба сваю крыўду пераўтвараць у парыў справядлівасці, бо яна нічога агульнага з ёю ня мае.
0
TT / Адказаць
08.07.2009 / 16:02
няблага было б перш кінуць погляд на тыя сумы, якія, напрыклад, мая сям'я выплочвае кожны месяц па крэдытах». ----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- А хто накінуў крэдытную удаўку на шыю беларускаму народу, як ня твой адмарожаны тупы высокі беларускі чыноўнік?
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру