08.07.2009 / 14:49

Аўтуховіч на наступным тыдні можа спыніць галадоўку 1

«Сказаў, што на будучым тыдні, магчыма, спыніць галадоўку. Нібыта нешта зрушылася па ягоных судовых справах»

Традыцыйна па серадах у менскім следчым ізалятары адбываецца прыём сваякоў вязняў, на якім можна задаць пытанні лекару ўстановы. 8 ліпеня карэспандэнт «Свабоды» пытаўся пра тое, як пачуваецца Мікалай Аўтуховіч.

«У яго палепшыліся аналізы, ацэтону ў крыві стала меней. Яму працягваюць ставіць кропельніцы і прамываць страўнік. Ён значна схуднеў, але захоўвае актыўнасць, ходзіць сам. Сказаў, што на будучым тыдні, магчыма, спыніць галадоўку. Нібыта нешта зрушылася па ягоных судовых справах, але гэта не мая кампетэнцыя, я дакладна ня ведаю», — сказала лекарка менскага следчага ізалятара пра стан здароўя Мікалая Аўтуховіча.

Пацверджання ад адваката пра намер Аўтуховіча спыніць галадоўку мы ня маем.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч галадуе ўжо 84 дні. Прадпрымальнік патрабуе альбо перадаць ягоную справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску пра нявыезд. Аўтуховіча абвінавачваюць у падпале і падазраюць у захоўванні зброі. Пад вартай прадпрымальнік знаходзіцца з 8 лютага.

0
Витязь / Адказаць
09.07.2009 / 13:23
<<<«У яго палепшыліся аналізы, ацэтону ў крыві стала меней. Яму працягваюць ставіць кропельніцы і прамываць страўнік. Ён значна схуднеў, але захоўвае актыўнасць, ходзіць сам. Сказаў, што на будучым тыдні, магчыма, спыніць галадоўку. Нібыта нешта зрушылася па ягоных судовых справах, але гэта не мая кампетэнцыя, я дакладна ня ведаю»>>> Во как! И это сказал Автухович?? И что же там "сдвинулось" интересно? То, что на него решили повесить ещё и терроризм... Надо было подумать нет ли под халатиком у этого "доктора" соответствующих погонов, прежде чем активно начать тиражировать эту ложь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру