08.07.2009 / 15:13

Веданне беларускай мовы — абавязковае 14

Партыя БНФ настойвае на тым, каб пры выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі абавязковай умовай было валоданне будучага прэзідэнта беларускай мовай.

Партыя БНФ настойвае на тым, каб пры выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі абавязковай умовай было валоданне будучага прэзідэнта беларускай мовай.

«Белорусский партизан» вырашыў высветліць, як да такой умовы ставяцца беларусы. Па словах паэта Генадзя Бураўкіна, гэта пазітыўны момант. «Веданне беларускай мовы для прэзідэнта павінна быць абавязковай умовай. Гэта нават патрабаванне той Канстытуцыі, якая можа быць і не самая лепшая, але паводле якой мы жывём. У нас у краіне ў Канстытуцыі вызначаныя дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская, — і чалавек, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта, павінен быць гарантам канстытуцыі.

Ён павінен абсалютна валодаць як рускай, так і беларускай мовамі, і, найперш, беларускай мовай, паколькі ў Канстытуцыі яна запісаная першай і гэта мова карэннага насельніцтва.

Людміла Гразнова — кіраўнік Беларускага праваабарончага альянсу — перакананая, што будучы прэзідэнт павінен ведаць ня менш за тры мовы.

«Абавязковай умовай павінна быць валоданне рускай мовай, беларускай мовай і адной з моваў, на якіх размаўляе ўвесь астатні свет — французскай, нямецкай альбо англійскай, бо сучасны ўзровень інтэграцыі і камунікацыі патрабуе ад будучага кандыдата вельмі высокіх лінгвістычных здольнасцяў».

Экс-дэпутат парламенту генерал Валеры Фралоў да самой ідэі выбару адзінага кандыдата ад апазіцыі ставіцца з вялікім недаверам.

«Гэта цалкам фантастычная ідэя, якая наўрад ці да чаго прывядзе», — перакананы генерал.
Аднак прызнае, што веданне беларускай мовы неабходнае для лідэра Беларусі. «У Кыргызстане, напрыклад, будучы прэзідэнт мусіць здаць іспыт па кіргізскай мове. І гэта вельмі разумна. Так варта зрабіць і ў нас. Будучы кандыдат абавязкова павінен добра валодаць беларускай мовай», — лічыць Валеры Фралоў.

Карацей, прэзідэнт, які не ведае сваёй роднай мовы — гэта сапраўды нонсенс. Хаця для нашай краіны, на жаль, звыклы.

«Белорусский партизан»

0
ГЕНА / Адказаць
08.07.2009 / 16:02
Даа... где мы живём!!! Кыргызыстан, азиатская страна, и то повернулась лицом к своему языку. Может кинуть всё да рвануть в Кыргызыстан? :)
0
Пан Жнівень / Адказаць
08.07.2009 / 17:15
Цалкам падтрымліваю. Хачу, как Прэзідэнт маёй краіны быў годным яе тварам, а не пысай на раніцу пасля вялікай п'янкі, вобразна кажучы, то бок, добра валодаў мовай і выкарыстоўваў яе ў кіраванні дзяржавай.
0
Галіна Арцёменка / Адказаць
08.07.2009 / 20:54
А беларускую мову павінны ведаць не толькі кандыдаты ў прэзідэнты, але і ўся іх світа. І на беларускай мове павінны размаўляць і пісаць ўсе палітычныя і грамадскія дзеячы, калі яны беларусы і стаяць на абароне інтарэсаў беларускага народа. У Нямеччыне, напрыклад, каб атрымаць грамадзянства патрэбна мець сертыфікат, што ты валодаеш нямецкай мовай. Без ведання нямецкай мовы ты не атрымаеш грамадзянства. І калі ты не нарадзіўся ў Нямеччыне, то можаш не атрымаць вучэбнае месца на прафесію. Мы двойчы мелі адказ нашаму сыну толькі па прычыне, што нямецкая мова - гэта не мутэршпрахе (не родная мова). Немцы не кіргізы і добра разумеюць куды зайдзе краіна, калі так прыгнечваць народ. А кіргізы аказаліся больш разумнымі чым беларусы. Толькі круглыя ідыёты адказваюцца ад сваіх нацыянальных каштоўнасцяў.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру