08.07.2009 / 15:27

Загінуў на паляванні

Падчас незаконнага палявання ў Лельчыцкім раёне быў забіты егер, а ў Рэчыцкім — паранены жыхар Гомеля.

Падчас незаконнага палявання ў Лельчыцкім раёне быў забіты егер, а ў Рэчыцкім — паранены жыхар Гомеля.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, адна трагедыя адбылася 6 ліпеня прыкладна ў 22.30 каля вёскі Руднішча. Падчас незаконнага палявання 39-гадовы жыхар Лельчыц выпадкова трапіў карцеччу з аднаствольнай стрэльбы ў егера Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. 38-гадовы мужчына памёр на месцы ад агнястрэльнага ранення брушной поласці. У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа. Зараз вядуцца пошукі стрэльбы, якую ён кінуў у меліярацыйны канал.

У той жа дзень у Рэчыцкім раёне прыкладна ў 21.40 у міліцыю паступіла паведамленне з бальніцы, куды з пранікаючым раненнем брушной поласці быў дастаўлены гамяльчанін 1973 года нараджэння. Устаноўлена, што раненне яму нанёс пенсіянер, жыхар вёскі Якімаўка, падчас незаконнага палявання ў выніку неасцярожнага абыходжання са стрэльбай. Вядзецца праверка.

Алена Германовіч БелаПАН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру