Двое дзяцей загінулі і яшчэ двое пацярпелі ад удару маланкі ў Стоўбцах (Мінская вобласць). На вуліцы Зялёнай у 30 м ад чыгуначнага мосту маланка патрапіла ў групу дзяцей. Два хлопчыкі, абое 1994 году нараджэння, загінулі на месцы. Пацярпелі яшчэ двое — адзін у цяжкім стане, стан другога здавальняючы. Побач з месцам трагедыі знойдзены аплаўлены мабільны тэлефон. Мяркуецца, што менавіта ён і стаў прычынаў трапляння маланкі ў дзяцей.

Жыхар вёскі Вялецін Хойніцкага раёну 1956 году нараджэння ў часе моцнай навальніцы ехаў па вуліцы на кані. Ад удару маланкі загінулі абое.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0