17‑гадовая румынская тэнісістка Сімона Халеп зрабіла аперацыю па змяншэнню грудзей. Уладальніца шостага памеру бюсту Халеп лічыць, што менавіта праз вялікі памер грудзей яна ніяк не можа выбрацца з трэцяй сотні сусветнага рэйтынгу.

Прыхільнікі заклікалі румынку не есці на такі радыкальны крок. Але паміж прыгажосцю і кар’ерай дзяўчына выбрала другое. «Тэніс найперш», — сказала Халеп.

Адразу пасля сканчэння «Уімблдону» тэнісістка легла пад нож пластычнага хірурга. Цяпер Сімона цалкам задаволеная сваёй знешнасцю. Вось толькі ці верне пасля гэтага яна тую ж людскую любоў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?