Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас прапаноўвае дзвюм краінам разам адсвяткаваць у 2010 годзе 600‑годдзе Грунвальдскай бітвы. Аб гэтым ён заявіў 8 ліпеня, выступаючы на цырымоніі адкрыцця ў літоўскай дыпмісіі выставы «Літва: гісторыя і культура», прысвечанай тысячагоддзю Літвы.

«Я хачу выказаць падзяку беларусам, якія ўвесь час даюць магчымасць нам, літоўцам, адчуць сябе тут як дома. Прапаноўваю ў наступным годзе разам адзначаць 600 гадоў Грунвальдскай бітвы», — сказаў дыпламат.

Кажучы пра выставу, Багдонас адзначыў, што на ёй прадстаўлены самыя важныя моманты тысячагадовай гісторыі Літвы. «Выстава расказвае пра гісторыю Літвы і яе культуру, яшчэ раз пацвярджае, што Літва была і застаецца неад’емнай часткай Еўропы», — заявіў пасол.

На выставе прадстаўлены копіі дакументаў, карцін і фатаграфій, якія распавядаюць аб найважнейшых датах літоўскай гісторыі — узнікненні Літоўскай дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага, перыядзе акупацыі царскай Расіяй, незалежнай Літоўскай Рэспубліцы ў 1918—1940 гадах, савецкай акупацыі, аднаўленні незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?