19 чэрвеня а 13-й у мінскім парку забаваў «Дрымлэнд» (вул.Арлоўская, 80) пройдзе дабрачынная акцыя «Каб было дабро». Мэта акцыі — выхаванне ў людзей пазытыўных, добрых пачуццяў да братоў нашых меншых, прыцягненне ўвагі да праблемы бяздомных жывёл у Беларусі, пошук сем’яў для бяздомных жывёл.

Чакаюцца конкурсы, эстрадныя і цыркавыя выступленні, віктарыны. Будзе

магчымасць выбраць сабе сабаку ці ката з ліку беспрытульных,
узяць удзел у абмеркаванні праблемы бяздомных жывёл у Мінску.

У гэты дзень у парку дзейнічае спецыяльны тарыф для наведнікаў: 9.000 руб. для дзяцей меншых за 140 см, інвалідаў і пенсіянераў. Дзеці, меншыя за 1 метр , праходзяць бясплатна. Для ўсіх астатніх уваход каштуе 10 тысяч рублёў.

Даведкі па т.: (017) 250-61-27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?