Прайшлі матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. На гэтым этапе Беларусь прадстаўлялі дзве каманды. Тыдзень таму мінскае «Дынама» дома вырвала перамогу ў македонскай «Рэновы» (2:1), а МТЗ‑РІПА ў Чарнагорыі сыграў унічыю з мясцовай «Суцьескай» — 1:1.

Вынікі пакідалі беларусам добрыя шанцы на працяг барацьбы, і яны імі скарысталіся. «Дынамаўцы» ў Скоп’е сыгралі ў нічыю 1:1. Лік адкрылі македонцы, але Сяргей Кісляк на 38‑ай хвілін з пенальці аднавіў лічбы на табло.

«Трактаразаводцы» дома зладзілі досыць нервовую гульню з «Суцьескай». Каманды былі прыкладна аднаго ўзроўню, таму доўгі час галоў нешматлікія балельшчыкі не бачылі. Першы тайм разам з простымі аматарамі на трыбуне сядзеў Аляксандр Глеб разам з малодшым братам Вячаславам.

У другім тайме чарнагорцы выйшлі наперад, але ўжо праз пару хвілін Мікалай Рындзюк, які выйшаў на замену, адыграўся. Асноўны час так і скончыўся з нічыйным лікам. Арбітр быў вымушаны прызначыць два дадатковыя таймы па 15 хвілін.

Перамагчы маглі, як адны, так і іншыя. Але пашанцавала болей мінчанам. Перамогу ім прынёс усё той жа Рындзюк. За пару імгненняў да сканчэння гульні «Суцьеска» забіла, але нарвежскі суддзя адмяніў гол праз афсайд.

Такім чынам у другім кваліфікацыйным раўндзе «Дынама» сустрэнецца з нарвежскім «Тромсэ», МТЗ‑РІПА — з данецкім «Металургам». Таксама на гэтай стадыі стартуе наваполацкі «Нафтан», які памераецца сіламі з бельгійскім «Гентам».

На наступным тыдні стартуе і Ліга чэмпіёнаў. Супернікам БАТЭ будзе клуб «Македонія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?