Больш за пяць гадоў «Дзеяслоў» мае гонар друкаваць літаратурную спадчыну Васіля Быкава. Гэтым нумарам прыспела чарга першага беларускамоўнага апавядання пісьменніка, »Прыклад далёкага сябра». Яно было зарэгістраванае ў архіве рэдакцыі «Гродненскай праўды» ў 1949 годзе (дарэчы, зусім першым было апавяданнне «В тот день», напісанае па-расейску).

Адзін са старэйшых літаратараў Віцебшчыны Давід Сімановіч дзеліцца занатоўкай прыватных гутарак з Васілём Быкавым, а крытык Ванкарэм Нікіфаровіч распавядае пра сваё знаёмства з вялікім гарадзенцам.

З нябыкаўскага: гэтым нумарам чытач мае магчымасць дакрануцца да літаратурнага твора, што як ніякі іншы гэтак паўплываў на нацыянальную тоеснасць фінаў, да эпаса «Калевала», перакладзенага Якубам Лапаткам. А таксама пазнаёміцца з паэзіяй наколькі блізкіх настолькі і далёкіх, суседзяў – літоўцаў. З айчыннага: вершы Барадуліна і Хадановіча, апавяданні Мудрова і Дубаўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?