11.07.2009 / 23:16

Сталінка — Галінка З пошты рэдакцыі. 3

Яе ўсе, колькі я помню, звалі Галяй, Галінкай. Але

аднаго разу мне трапіў на вока яе пашпарт. Рзгортваю яго і бачу — о Божа праведны! — наша Галінка ніякая не Галінка, а Сталіна, Сталінка.
Гэта мяне дужа зацікавіла. Пры нагодзе я сустрэўся з ёй. І от што пачуў:

«Мой тата быў заўзяты партыец, — згадвала Сталінка-Галінка. — Апошнім часам, да вайны, працаваў у Чэрыкаўскім райкаме партыі інструктарам. Усіх чатырох дачушак называў у гонар знаных дзеячоў, іхніх дзяцей. Першую — Розай, у гонар нямецкай рэвалюцыянеркі Розы Люксембург. Затым была Клара — у гонар Клары Цэткін. Трэцюю назваў Святлана. Гэткае імя мела Сталінава дачка. Мяне ён назваў Сталінаю.

Я нарадзлася ў 1940 годзе. То як мне жылося з такім гучным імем? А ўсяляк было... Пакуль была малая і было ціха, дык і нічога. Ганарылася: імя Сталіна нашу. А як пачалася вайна і падрасла трохі, затрывожылася: за такое імя мяне немцы могуць першай парашыць. Але, хвала Богу, нашу сям’ю як сям’ю райкомаўскую, эвакуявалі ў глыбокі тыл. Вайну мы перажылі на Саратаўшчыне.

Пасля вайны трохі супакоілася. А тут смерць Сталіна. Усе галасілі па ім. Самоцілася, галасіла і я. А чаго? А неўзабаве пачалі культ Сталіна развенчваць: «Сталін такі, Сталін гэткі», і я пачала саромецца свайго імя, таіцца. Калі знаёмілася з кім, называла сябе Галінай. Балазе, імя Сталіна меладыйнае з імем Галіна, трохі сугучнае з ім.

— А ці не было ў вас жадання афіцыйна, юрыдычна змяніць сваё імя, — неяк я пацікавіўся ў сваёй субяседніцы.

— А навошта?!

Гэтае імя — адзінае, што засталося ў мяне як памяць пра тату, які загінуў у першыя гады вайны.
Мама казала, што хто называў сваіх дзяцей у гонар правадыра, мелі ад яго прэміі. Але ён быў не самы першы. Гэтае імя ўжо было дадзена іншай дзяўчынцы. Так што імя такое было не адзінае.

Кажуць, абранае аднойчы імя вызначае лёс і долю ягонага носьбіта. І гэта, у нейкай ступені, мусіць, такі праўда.

Уладзімір Содаль, Мінск

0
eisernWolf / Адказаць
12.07.2009 / 01:15
Вайну якога году мае на ўвазе аўтар? Ці яна ў год ужо пра нямецкую акупацыю турбавалася? >>Усе галасілі па ім. Паўнейшая ахінея. Тыя людзі, што ў 53-м выйшлі на плошчу й галасілі - гэта ўсё была паказуха, таму што ў страху знаходзіліся смяротным. Уладзімер, што вы насамрэч... >>адзінае, што засталося ў мяне як памяць пра тату, які загінуў у першыя гады вайны. Іх-жа эвакуявалі? Карацей артыкул поўны супярэчнасцяў і недакладнасцяў. Прывітанне Уладзімеру Содалю з пошты рэдакцыі.
0
жыда-масон / Адказаць
13.07.2009 / 00:20
2 eisernWolf паўсюль шпіёны? ну, давайце паспрабуем знайсці магчымыя адказы на вашыя пытанні. 1. "А як пачалася вайна і падрасла трохі" - ну чо, ў 43-м яшчэ была нагода трывожыцца? Але хутчэй за ўсё, жанчына трывожылася заднім умом, "а што было б, калі немцы дайшлі да нас" 2. "Тыя людзі, што ў 53-м выйшлі на плошчу й галасілі - гэта ўсё была паказуха" - ну для вас можа і паказуха, а для кагосці сапраўдная трагедыя - застацца бяз бога. Як жыць? Каго любіць? А што суворы быў, ну дык а што... 3. вы не паверыце, але ў гады вайны эвакуявалі сям'ю, але мужчына ішоў на фронт. і вапшчэ, штота кругом змовы і падставы. ўсе хлусяць!
0
eisernWolf / Адказаць
13.07.2009 / 12:09
1. У год яна ўжо ганарылася. Гэта смешна. Там яўная нестыкоўка. Калі-б яна нарадзілася ў 1930 - гэта мела-б сэнс. 2. А застацца без рэпрэсаваных сваякоў - як? Па кім галасіць, па кату? І я аўтарытэтна заяўляю, што галасілі таму, што баяліся, каб крый божа ня трапіць у падазроныя. Хадзіце чытайце вашую прапаганду наконт бога й сонейка на небе далей. Я гэтага слухаць не жадаю, таму што лухта. 3. Не заўсёды. Вы займаецеся падгонкай гэтае нататкі пад рацыянальнае зерне, хаця тут нейкія ўспаміны ў перамешку з дзіцячымі эмоцыямі і недакладнай датыроўкай. А вашыя правакацыі наконт шпіёнаў мне канешне зразумелыя, але яны ніякага дачынення да маіх выказванняў ня маюць. Так бы мовіць не дарэчы вашая іронія тут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру