Я толькi змог прамовiць: «Што ж вы робiце, хлопцы! Гэта ж сьвятое!» На што ён мне адказаў: «Хлопцы там, куда мы тебя посадим!»
«Славянскi базар» пачаўся для нас з сябрам зусiм сумна. Больш за ўсё нас зьдзiвiла наяўнасьць штучнага iнтэлекту ў вiцебскiх мэталашукальнiках i iх абслугоўваючым пэрсанале (экспартны менскi АМОН).
Былi ўражаныя iх магчымасьцю адшукваць мэтал па колеры (i нават не мэтал), асаблiва з выявамi нацыянальнай сымболiкi. Першае, што пачуў мой сябра ад амонаўца: «Снять символику!» Пасьля амонавец сарваў зь яго кепку з маленькiм БЧБ-значыкам. Сябар забраў кепку са словамi: «Я яе зараз схаваю ў заплечнiк». Але той зноў вырваў яе i, адарваўшы значык, паказаў астатнiм сваiм паплечнiкам. Пасьмяўшыся разам зь iмi, ён кiнуў яго за плот блiжэйшай будоўлi.
Я толькi змог прамовiць: «Што ж вы робiце, хлопцы! Гэта ж сьвятое!» На што ён мне адказаў: «Хлопцы там, куда мы тебя посадим!» Пасьля гэтага мы спрабавалi высьветлiць iх прозьвiшчы i старэйшага, але яны паклалi свае бэйджы у кiшэнi i, адтуршхваючы нас, сказалi, каб мы лепей зьнiклi.
Вось яны, навiны з «культурнай столицы Белоруссии».