Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес будуе сацыялізм ХХІ стагоддзя насуперак волі жыхароў краіны, заявілі каталіцкія біскупы на пленарным паседжанні, што скончылася ў Каракасе, паведаміла ў нядзелю Радыё Ватыкана.
У выніковым дакуменце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў падкрэсліваецца неабходнасць улічваць волю народа ў кіраванні краінай. Іерархі адзначылі, што адной з асноўных прычын пагаршэння сітуацыі ў Венесуэле стала «нежаданне ўладаў весці дыялог з грамадствам».
Нагадваючы, што дзяржава ўзяла на сябе абавязак гарантаваць грамадзянам краіны свабоду слова каталіцкія біскупы
аднак канстатуюць павелічэнне выпадкаў грэбавання ёй, а таксама злоўжыванняў, звязанных з «парушэннем нормаў, якія вынікаюць з годнасці чалавека і агульнага дабра».
Рашучы пратэст каталіцкіх біскупаў выклікаў таксама новы законапраект аб сям’і, які дэкларуе раўнапраўе гомасэксуальных і традыцыйных гетэрасэкусальных шлюбаў. Супраць гэтага законапраекта выступілі таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій Венесуэлы.
Біскупы настойваюць на неабходнасці выкладання ў школе прадметаў рэлігійнага цыклу, а таксама на праве бацькош на свабодны выбар школы для сваіх дзяцей, што ў Венесуэле становіцца штораз цяжэй.