У сувязі з выкананнем работ па капітальным рамонце вуліцы Казінца на ўчастку ад вуліцы Кіжаватава да плошчы Казінца змяняецца праца пасажырскага транспарту.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Мінгарвыканкама, з 1.00 14 ліпеня па 5.00 23 ліпеня рух тралейбусаў маршруту №19 арганізуецца па вуліцах Вірскай, Кіжаватава і Каржанеўскага.

Тралейбусны маршрут № 27 закрываецца.

З мэтай кампенсавання знятага тралейбуснага руху арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 27‑Т «ДС Курасоўшчына — ДС Дружная» па вуліцах Каржанеўскага, Казінца, Вірскай, Брылеўскай, Чкалава, Маскоўскай, Талстога і Вакзальнай у абодвух напрамках.

***

З 1.00 25 ліпеня па 1.00 26 ліпеня рух тралейбусаў маршруту №19 арганізуецца па вуліцах Вірскай, Кіжаватава, Каржанеўскага без развароту на плошчы Казінца. Рух тралейбусаў маршруту №51 арганізуецца без развароту на плошчы Казінца. Тралейбусны маршрут №27 закрываецца. Рух аўтобусаў маршрутаў №48, 53 да разваротнага кальца Ландэра арганізуецца па вуліцах Казінца, Ландэра ў абодвух напрамках з выкананнем усіх пунктаў прыпынку.

З мэтай кампенсавання знятага тралейбуснага руху ўводзіцца часовы аўтобусны маршрут: № 27‑Т «ДС Курасоўшчына — ДС Дружная».

***

З 1.00 26 ліпеня па 5.00 27 ліпеня рух тралейбусаў маршруту №19 арганізуецца па вуліцах Вірскай, Кіжаватава, Каржанеўскага без развароту на плошчы Казінца; тралейбусаў маршруту № 51 — без развароту на плошчы Казінца. Тралейбусны маршрут №27 закрываецца.

Рух аўтобусаў маршрутаў № 28, 30Д, 90, 107 арганізуецца да разваротнага кальца Ландэра па вуліцы Казінца, Каржанеўскага, Ландэра ў абодвух напрамках з выкананнем усіх пунктаў прыпынку; аўтобусаў маршруту №48 — па вуліцах Кіжаватава, МКАД, Казінца, Каржанеўскага, Ландэра ў абодвух напрамках з выкананнем усіх пунктаў прыпынку; аўтобусаў маршруту №53 — па вуліцы Кіжаватава, МКАД, Ландэра, Каржанеўскага, Казінца, МКАД з выкананнем усіх пунктаў прыпынку; аўтобусаў маршрутаў №104, 114 — па МКАД без заезду на вул. Казінца, Каржанеўскага і Кіжаватава.

З мэтай кампенсавання знятага тралейбуснага руху арганізуецца часовы аўтобусны маршрут: №27‑Т «Ландэра — ДС Дружная».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0