У лідэра Карэйскай Народна‑Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Іра выяўлены рак падстраўнікавай залозы.

Пра гэта ў экстранным выпуску навін паведаміла паўднёвакарэйская тэлекампанія YTN са спасылкай на ананімныя крыніцы.

***

Раней паведамлялася, што ў жніўні мінулага году паўночнакарэйскі дыктатар перанёс інсульт.

Таксама СМІ Паўднёвай Карэі зазначаюць, што КНДР сканцэнтравала на межах краіны каля 300 тыс. салдат, паколькі баіцца масавага бегства з краіны насельніцтва. Жыхары Паўночнай Карэі апынуліся ў жахлівым становішчы і стаяць перад выбарам: або галодная смерць або уцёкі з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?