13.07.2009 / 11:49

Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА 4

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Арцёма Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА.

Пра гэта паведаміў дзяжурны асіповіцкай міліцыі мясцовым маладафронтаўцам, якія прыйшлі даведацца, дзе ўтрымліваецца іх паплечнік, паведамляе прэс‑служба «Маладога фронту».

У следчым ізалятары юнак будзе знаходзіцца да перагляду крымінальнай справы вышэйшымі інстанцыямі.

Нагадаем, фігурант «справы 14‑ці» А.Дубскі асуджаны на 1 год калоніі агульнага рэжыму за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.

Радыё Свабода

0
klv / Адказаць
13.07.2009 / 12:18
Чаму годныя людзі павінны пакутаваць, а злодзеі і прыстасаванцы зручна ўладкоўваюцца і тупа спрабуюць пераканаць усіх, што маюць гонар? Зло перамагае. Пакаранне па «справе 14‑ці» несправядлівае і незаконнае. І ніякага рэжыму адбыцця не павінна было быць!
0
lazy-bones / Адказаць
13.07.2009 / 14:28
Цікавыя разважаньні на тэмат Дубскага і "Справы 14-ці" наагул ў артыкуле: Пернік, пуга, казіно... http://resurs.by/general/soc/170-dubski-kazino.html "Моладзевы актывіст з'ехаў ва Ўкраіну, дзе папытаў аб статуце палітуцякача, матывуючы гэта тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два нібы надуманых папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыванні пакарання. Тым не менш Дубскі ужо 13 лютага 2009 года быў затрыманы ў РБ, калі ехаў у Менск, каб прыняць удзел у акцыі ў гонар дня Св. Валентына. Апазіцыянера даставілі ў ізалятар у Асіпавічах (па месцы жыхарства), а потым перавялі ў ізалятар у Бабруйску. 15 красавіка Дубскага вызвалілі пад падпіску аб невыяздзе. Нагадаем, што ў чэрвені Суд Цэнтральнага р-на г. Менска замяніў абмежаванне волі на выпраўленчыя працы іншым фігурантам Алесю Стральцову ды Алесю Чарнышову, а лідэр моладзевай арґанізацыі АГП Міхась Пашкевіч наогул быў амніставаны (прытым, што 10 сакавіка правадыр "Маладых дэмакратаў" быў папярэджаны за парушэнне рэжыму адбывання пакарання...) Ці то робіцца спроба размяжаваці апазіцыйныя шэрагі па прынцыпе "сістэмная - несістэмная", ці то варта меркаваці пэўныя высілкі закулісных структур, ахвотных пагоршыць адносіны афіцыйнага Мінску з аднаго боку, і заходнімі дэмакратыямі - з другога..."
0
БР / Адказаць
14.07.2009 / 09:05
"Чаму годныя людзі павінны пакутаваць" Потому что, если они нарушают закон, то должны отвечать, как все другие граждане Белоруссии
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру