Сёння ў межах візіту генеральнага дырэктара Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) Уільяма Свінга адбылася яго сустрэча з міністрам унутраных спраў Анатолем Куляшовым.

Візіт у Беларусь з’яўляецца першым афіцыйным візітам Свінга на гэтай пасадзе. Ён патлумачыў гэта тым, што супрацоўніцтва з Беларуссю знаходзіцца на вельмі высокім узроўні і што прыехаў, каб даведацца, якія яшчэ перспектывы супрацоўніцтва могуць адкрыцца.

Паводле Свінга, у сувязі з тэндэнцыямі сучаснага свету, адным з прыярытэтаў для будучага развіцця стане працоўная міграцыя. У снежні 2008 г. арганізацыя абнародавала паўгадавую справаздачу па працоўнай міграцыі ў свеце. Згодна з вынікамі,

на сённяшні момант мабільных людзей больш, чым калі‑небудзь у гісторыі чалавецтва
. Гэта з’яўляецца вынікам павелічэння хуткасці зносінаў, сучасныя тэхналогіі, вельмі танныя тарыфы на перавозкі. І больш чым калі‑небудзь уся міграцыя звязаная з працаўладкаваннем. Таму на сустрэчы абмяркоўваліся такія праблемы і сферы супрацоўніцтва як праблема вяртання эмігрантаў на радзіму і сезонная міграцыя.

«Мы таксама хочам супрацоўнічаць з уладамі і супрацоўнічаць з Еўрапейскім саюзам у межах праграмы Усходняга партнёрства», — адзначыў Свінг.

У сваю чаргу Анатоль Куляшоў паведаміў, што для вырашэння праблемы міграцыі і гандлю людзьмі патрэбная падтрымка не толькі ўсіх інстытутаў дзяржаўнай улады, але таксама няўрадавых арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў.

Вольга Жарнасек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0