Фота з афіцыйнага сайта ЛДП.

Фота з афіцыйнага сайта ЛДП.

Арыштаваны намеснік старшыні ліберальна‑дэмакратычнай партыі, дэпутат Мінгарсавету Уладзімір Карунас. Ён быў затрыманы пры спробе атрымання хабару ў памеры 9 тысяч даляраў ЗША.

Старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч кажа, што Карунас ужо неаднаразова выклікалі на гутаркі ў КДБ, але тады гэтаму не надавалі асаблівай увагі. «Пасля аднаго такога выкліку ён не вярнуўся. Напэўна, у яго была нейкая вельмі сур’ёзная інфармацыя, якую з яго выбівалі. Пра што дакладна я не ведаю», — кажа С.Гайдукевіч.

«Мы нічога не ведаем, што з ім зараз. Адваката да яго не дапускаюць. Ніякіх вестачак таксама няма. Калі самі нешта даведаецеся, то паведаміце», — просіць экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта.

Пытаюся ў Сяргея Гайдукевіча, ці не паўплывае арышт на рэйтынг ягонай партыі і намеры іх лідэра ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. «Ды вы што?!

У нас амаль няма партыйцаў, якія б не сядзелі. Нешта і СМІ маўчаць пра Карунаса, не паказваюць па тэлебачанні. Калі пачнуць паказваць, то мне гэта ўздыме рэйтынг разоў у 20!», — гаворыць С.Гайдукевіч.

Уладзімір Карунас нарадзіўся ў 1955 годзе. Мае вышэйшую ваенную адукацыю — ваенны інжынер па радыётэхніцы. Падчас мінулых прэзідэнцкіх кампаній узначальваў выбарчы штаб Сяргея Гайдукевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?