13.07.2009 / 14:37

Пашыраецца сетка прыёму шклатары ад насельніцтва 4

У Беларусі будзе пашырана сетка пунктаў прыёму шклатары ад насельніцтва. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 896 ад 6 ліпеня 2009 года.

Як паведаміла прэс‑служба, згодна з дакументам аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць развіццё сеткі прыёмных пунктаў зваротнай шкляной тары ад насельніцтва. Пры гэтым прадугледжваецца іх абавязковая работа ў гандлёвых аб’ектах, якія рэалізуюць харчовыя тавары з гандлёвай плошчай больш чым 1.000 кв. м, з абсталяваннем асобнага ўваходу. Работа прыёмных пунктаў павінна быць арганізаваная ў зручны для насельніцтва час, каб забяспечыць бесперашкодны прыём усіх відаў запатрабаванай перапрацоўчымі арганізацыямі краіны зваротнай шкляной тары.

Пастановай №896 таксама ўстаноўленыя аб’ёмы збору (нарыхтоўкі) адходаў шкла для патрэб арганізацый шкляной прамысловасці Беларусі на 2009 год. Так, у Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях неабходна сабраць і нарыхтаваць па 7,5 тыс. т адходаў шкла, у Гродзенскай і Магілёўскай — па 7 тыс. т, у Мінскай вобласці — 5,5 тыс. т, у Мінску — 13 тыс. т. У цэлым у краіне сёлета плануецца накіраваць для патрэб шкляной прамысловасці (з улікам прамых паставак юрасобамі) 55 тыс. т адходаў шкла.

Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва даручана размяркоўваць аб’ёмы адходаў шкла паміж спажыўцамі — прадпрыемствамі шкляной прамысловасці Беларусі. Ім будуць дадзеныя адпаведныя памесячныя заданні па набыцці адходаў шкла ў арганізацый, якія забяспечваюць збор і нарыхтоўку. У сваю чаргу, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам вызначаць пералік такіх арганізацый і заданні па зборы адходаў шкла.

БелаПАН

0
Пятро / Адказаць
13.07.2009 / 17:25
Во ідэю нехта прапанаваў!? То кіёскі папрыбіралі - а дзе ў спякоту цяпер набыць бляшанку Колы? А цяпер новая ідэя - бамжатнікі будаваць? Ды за грошы, выдаткаваныя на ўзвядзенне аднага "Пункта прыёму" можна ж нарэшце на ўвесь край нарабіць кантэйнераў, куды кожны нармальны чалавек занясе і выкіне тару - яе ж кошт нават у кошце пляшкі "Чабарка" - мізэрны..... Саўмін жжот:)
0
Міхаліна / Адказаць
13.07.2009 / 18:46
Пачынаецца сур'ёзная праца з асноўным электаратам дзеючай улады :) Люмпены за ''нашага прызідэнта'' пасля такога дабрадзейства - ўсе як адзін галасаваць будуць! Ён жа наш бацька - заўсёды пахмяліцца дасць!
0
Якуб Лапатка / Адказаць
13.07.2009 / 21:05
Лепей было б закупіць на гнілым Захадзе аўтаматы для прыёму бутэлек ды піўных бляшанак. У буржуінаў такія стаяць у кожнай, нават вельмі маленькай краме. І няма ніякай праблемы.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру