13.07.2009 / 16:46

Стары скверык пойдзе пад знос 7

У Мінску каля храма Марыі Магдалены падчас рэканструкцыі і перапланіроўкі тэрыторыі Маладзёжнага тэатра збіраюцца знішчаць стары скверык.

У Мінску каля храма Марыі Магдалены падчас рэканструкцыі і перапланіроўкі тэрыторыі Маладзёжнага тэатра збіраюцца знішчаць стары скверык.

Паводле рашэння Мінгарвыканкама прынята рашэнне аб рэканструкцыі Дзяржаўнага моладзевага тэатра Рэспублікі Беларусь (пр-т Машэрава, 23) і тэрыторыі вакол яго. 6 ліпеня рабочыя пачалі мантаж слупоў часовага электразабеспячэння, усталявалі агароджу будаўнічай пляцоўкі. Заўтра ці паслязаўтра яны могуць прыступіць да знішчэння болей чым 80 дрэваў, узрост якіх дасягнуў 80 гадоў.

Падчас рэканструкцыі будуць патурбаваныя размешчаныя ў парку пахаванні. Раней на гэтым месцы размяшчаліся Старажоўскія могілкі, адны з самых старых у Менску. Пашырэнне моладзевага тэатра на месцы могілак — блюзнерства ў адносінах да гісторыі і да жывых сваякоў пахаваных, а таксама сур’ёзная пагроза існавання яшчэ аднаго маляўнічага кавалачка горада.

Настасся Шамрэй

0
Старажоўка / Адказаць
13.07.2009 / 17:02
Гэта ніякі не "скверык" - гэта старыя могілкі праваслаўных менчукоў (Старажоўскі), толькі надмагільныя помнікі прыбралі, толькі пасля вайны. У тым ліку, тэатр стаіць на могілках, і паркінг за царквой таксама. Можна пабачыць на фатаздымках 30-х гг. Калі пачнуць там капаць, будуць косткі пахаваных самасваламі вывозіць, шчыльнасць пахаванняў там была вельмі высокая. Цікава, што праваслаўная епархія не выказала пярэчанняў супраць планаў масавага знішчэння пахаванняў нябожчыкаў з ліку яе паствы.
0
oxik / Адказаць
13.07.2009 / 17:05
Яшчэ адзін хмарачос будзе? Каму і колькі далі за такое "рашэнне"?
0
дзяўчо / Адказаць
13.07.2009 / 17:12
моладзевы тэатр на касцях :) парадоксы жыцця
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру