Фота газеты Звязда

Фота газеты Звязда

Сямігадовая дзяўчынка загінула пры сутыкненні легкавога аўтамабіля з КамАЗам у Гродзенскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА інспектар ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Інна Карасевіч.

ДТЗ адбылося каля вёскі Зарачанка. 48‑гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля аб’язжаў раскіданую на дарозе салому, машыну занесла, яна згубіла кіраванне і сутыкненне з КамАЗам, што рухаўся насустрач. У выніку абодва аўтамабілі з’ехалі ў кювет, прычым КамАЗ прыдушыў легкавушку зверху. Кіроўца «Фальксвагена» і сямігадовая дзяўчынка загінулі на месцы. Кіроўца КамАЗа не пацярпеў.

Па факце ДТЗ заведзена крымінальная справа, вядзецца праверка.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0