Дзмітры Даніленка.

Дзмітры Даніленка.

Гэта ўраджэнец Гомеля Дзмітрый Даніленка, які выступаў за Расію.

Позна ўвечары 12 ліпеня завяршыўся другі дзень міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск‑2009».

Абсалютным лідэрам конкурсу па колькасці набраных балаў стаў расійскі выканаўца, ураджэнец Гомельскай вобласці, Дзмітрый Даніленка, у яго 192 балы.

На другім месцы — Паша Парфеній з Малдовы. Беларускі канкурсант Андрэй Коласаў набраў 186 балаў і падзяліў трэцяе месца з македонцам Влатка Лазаноскі.

Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу адбудзецца вечарам 13 ліпеня.

Апошні раз Гран‑пры конкурсу дастаўся Беларусі ў 2005 годзе, калі нашу краіну прадстаўляла Паліна Смолава. Расія ўдастойвалася ўзнагароды ў 2006 годзе, калі за яе выступала Аксана Багаслоўская.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0