Аб’ём продажаў новых замежных аўтамабiляў у Беларусi ў першым паўгоддзi 2009 года скарацiўся на 25 %. Па вынiках года гэты паказчык можа скласцi «мiнус 40 %».
Такiя папярэднiя звесткi прывялi на прэс‑канферэнцыi эксперты iмпарцёра Vоlkswаgеn у Беларусi.
У параўнаннi з рынкамi Расii i Украiны, дзе падзенне аб’ёмаў продажаў новых машын ужо склала 50 % i 70 % адпаведна, Беларусь са сваiмi 25 % выглядае даволi нядрэнна.