У хуткім часе будзе знесены апошні дом колішняй вуліцы Крывой. На гэтым месцы, дзе культурны археалагічны слой большы, чым на Савецкай плошчы, цягам году збудуюць новы будынак пракуратуры.

 Апошні дамок на колішняй Крывой і будынак падатковай інспекцыі.

Апошні дамок на колішняй Крывой і будынак падатковай інспекцыі.

 Такіх будынкаў у Гродна толькі два.

Такіх будынкаў у Гродна толькі два.

 Хутка сюды прыедзе бульдозер.

Хутка сюды прыедзе бульдозер.

Вуліцы Крывой даўно няма, апошні яе дом мае цяпер адрас Вялікая Траецкая 47. Сёння гэты будынак, які ўяўляе сабой цікавы прыклад «цаглянага» стылю ў гарадзенскай архітэктуры пачатку ХХ ст., дажывае апошнія дні.

Дом па вуліцы Вялікая Траецкая, заціснуты паміж банкам і падатковай інспекцыяй, знаёмы многім гарадзенцам, якія бачаць яго, ідучы да моста праз Гараднічанку па дарозе ў Каложскі парк. Будынак, пабудаваны ў самым пачатку ХХ ст., прыцягвае да сябе ўвагу выключна цікавымі дэталямі архітэктурнага аздаблення фасада (надваконныя карнізы, падваконні, дэкаратыўныя лапаткі, выкарыстанне каляровай чырвонай цэглы).

Для гарадзенскіх уладаў і архітэктараў добрай справай было б захаванне прынамсі фасаднай сцяны гэтага дома, які нават сёння не згубіўся паміж навакольнымі будынкамі. Між тым рабіць гэтага ніхто не збіраецца, жыхары з дома ўжо выселены і хутка да яго пад’едзе экскаватар…

Яшчэ адзін цікавы момант — фасад дома мае «крывую», «ламаную» форму. Звязана гэта рэдкая для архітэктуры нашага горада асаблівасць дома з тым, што будынак убудоўваўся ў выгін вуліцы, таму і мае такі цікавы выгляд. Падобны будаўнічы прыём ужыты толькі яшчэ ў адным доме па сучаснай вуліцы Сацыялістычнай.

Галоўнай мэтай зносу будынка з’яўляецца канчатковае вызваленне тэрыторыі для запланаванай мясцовымі ўладамі пабудовы велізарнага будынка пракуратуры, які павінен з’явіцца цягам наступнага году на пустыры за галоўнай гарадзенскай сінагогай. На гэтым месцы, дарэчы, культурны археалагічны слой большы, чым на Савецкай плошчы.

Harodnia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0