Бойка падушкамі — добры спосаб зняць стрэс, адпачыць і адзначыць 599‑годдзе Грунвальдскай бітвы.

У сацыяльнай сетцы Вконтакте з’явілася інфармацыя пра акцыю «Бітва падушкамі». Усе хто жадае паўдзельнічаць збіраюцца 15 ліпеня ў 19.30 у скверы Янкі Купалы каля помніка.

З сабой трэба мець падушку, альбо нешта да яе падобнае (спальнік, мяккую цацку, надзіманага кракадзіла і г. д.). Арганізатары падзеляць усіх удзельнікаў на каманды. А далей як пад Грунвальдам 599 гадоў таму: сценка на сценку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0