Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе ўпраўлення МНС Украіны па Крыме, аварыя адбылася на 15‑м кіламетры трасы Сімферопаль — Феадосія.

Група турыстаў з Расіі і Беларусі ехала на адпачынак у Судак на мікрааўтобусе «Мерсэдэс». Кіроўца «Жыгулёў», ідучы на абгон, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Ад удару аўтобус перакуліўся, але затым зноў стаў на колы.

Кіроўца «Жыгулёў» загінуў на месцы ДТЗ, пасажыр памёр у бальніцы. Усяго ў аварыі пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку 10 расіян з Бранска.

Двое грамадзян Беларусі — 24‑гадовыя муж і жонка — з пераломамі, страсеннем мазгоў і ушыбамі знаходзяцца ў Сімферопальскай абласной бальніцы. Двое жыхароў Віцебска — 41‑гадовая маці і 19‑гадовая дачка — з рознымі траўмамі, у тым ліку пераломамі сцягна, ударамі жывата, хрыбта і грудной клеткі, знаходзяцца ў 6‑й гарадской бальніцы Сімферопаля. 22‑гадовая дзяўчына з Віцебска атрымала страсенне мазгоў, але ад шпіталізацыі адмовілася.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0