18.07.2006 / 18:17

За беларускую мову ўжо арыштоўваюць?

Як паведаміў ПЦ «Вясна» праваабаронца Сяргей Гоўша, 16 ліпеня ў 12 гадзінаў дня каля гатэлю «Гарызонт» у Баранавічах быў затрыманы Мікалай Агароднік, які вяртаўся з адпачынку. На пытаньні міліцыянтаў ён адказаў на беларускай мове, за што яго адвялі ў пастарунак для высьвятленьня асобы, а там склалі пратакол нібыта за супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Як паведаміў ПЦ «Вясна» праваабаронца Сяргей Гоўша, 16 ліпеня ў 12 гадзінаў дня каля гатэлю «Гарызонт» у Баранавічах быў затрыманы Мікалай Агароднік, які вяртаўся з адпачынку. На пытаньні міліцыянтаў ён адказаў на беларускай мове, за што яго адвялі ў пастарунак для высьвятленьня асобы, а там склалі пратакол нібыта за супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў. На 17 ліпеня было прызначана і судовае паседжаньне, але паколькі самі міліцыянты ў суд не зьявіліся, разгляд справы перанесены.

Мікалай Агароднік накіраваў скаргу ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія груба парушылі ягоныя правы.

Хартыя'97

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру