Беларускаму рублю няма неабходнасці ў бліжэйшы час выходзіць за мяжу калідора +/‑ 5 працэнтаў.

Пра гэта 14 ліпеня праінфармаваў Аляксандру Лукашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

Пётр Пракаповіч нагадаў, што ў першым паўгоддзі ваганне курсу беларускага рубля адносна карзіны замежных валют было ў межах калідора +/‑ 5 працэнтаў. Ён адзначыў, што, нягледзячы на пашырэнне калідора да +/‑ 10 працэнтаў, ваганне ў межах +/‑ 5 працэнтаў захоўваецца і сёння. Пётр Пракаповіч падкрэсліў, што ў бліжэйшы час няма неабходнасці выходзіць за гэту мяжу.

Паводле

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0