15.07.2009 / 10:40

Сідорскі звольніў чатырох дырэктараў малаказаводаў 4

За неадпаведнае выкананне працоўных абавязкаў у галіне прыняцця мераў па ўдасканальванню працы арганізацый і фарміраванню адзінай палітыкі цэнаў на прадукцыю.

Дырэктары чатырох малочных і аднаго мясакамбіната вызвалены з пасад за неадпаведнае выкананне працоўных абавязкаў у галіне прыняцця мераў па ўдасканальванню працы арганізацый і фарміраванню адзінай палітыкі цэнаў на прадукцыю.

Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі.

У адкрытых акцыянерных таварыствах «Аршанскі малочны камбінат», «Акцябрскага завод сухога абястлушчанага малака», «Слуцкі сыраробны камбінат» і «Быхаўмалако» дапушчаны значны рост астаткаў гатовай прадукцыі, высокая стратнасць яе рэалізацыі.

Так, на 1 ліпеня 2009 году суадносіны запасаў гатовай прадукцыі сярэднемесячнага аб’ёма вытворчасці на дадзеных заводах дасягнула 107,4% (Ворша), 118,6% (Акцябрскі), 106,8 (Слуцк) пры ўсталяваных задачах на год 30%, 58% і 60%.

Па выніках працы за студзень‑красавік 2009 году на прадпрыемствах не выкананыя заданні па ўзроўні рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі. Доўгі час на гэтых заводах не праводзілася глыбокая рэканструкцыя, змена асартыменту прадукцыі і, як вынік, нанесены ўрон ад продажу прадукцыі ў страту.

Апроч таго, у гатовай прадукцыі гэтых арганізацый, а таксама ААТ «Слонімскі мясакамбінат» прысутнічалі антыбіётыкі.

Федэральнай службай па ветэрынарнаму і фітасанітарнаму надгляду РФ выключаныя з пераліку арганізацый, якія маюць права экспартаваць у Расію прадукцыю жывёльнага паходжання, «Слуцкі сыраробны камбінат» і «Слонімскі мясакамбінат». Паўторнае знаходжанне ў гатовай прадукцыі антыбіётыкаў можа прывесці да выключэння з дадзенага пераліку «Аршанскага малочнага камбінату», «Акцябрскага заводу абястлушчанага малака» і «Быхаўмалака».

Было прапанавана вызваліць ад сваіх пасад дырэктараў Грабоўскага (Ворша), Шэйко (Акцябрскі), Наруту (Слонім), Латыгоўскага (Слуцк), Казюльку (Быхаў).

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
15.07.2009 / 11:54
А чаму нельга знізіць цэны на малочныя прадукты? Малако па 800р, масла па 1500, смятана па 2000 р ? Я думаю, разабралі б хутка!
0
klv / Адказаць
15.07.2009 / 13:06
І як гэтыя атыбіётыкі патлумачыць сп. wint?!!
0
wint / Адказаць
15.07.2009 / 13:55
:) А што тут тлумачыць? Кантроль на заводах выдатны можна ажыцяўляць, калі дырэктар гэтага ня можа арганізаваць, ен павінен працаваць у іньшым месцы. Сідорскі слушна зрабіў, малака вышэйшай якасьці дастаткова і калі нехта робіць, як раздалбай, дык хай у іньшым месцы на працу ўладкоўваецца. Такіх далбалобаў-дырэктараў нагой пад дупу трэба без сумневаў выкідаць. Увогуле, не ў якасьці антырэклямы, але параю не купляць вырабы Быхаўскага і Чаўскага малаказаводаў. Таксама не бяру Вілейку, Оршу і Барысаў. Але вы свае высновы самастойна рабіце. :)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру