У Беларусі ствараецца новы масавы рух «Юны дзяржынец», які аб’яднае падлеткаў.
Мэта арганізацыі ў выхаванні беларускай моладзі ў патрыятычным духу. Яна ўжо адчыніла ля Мінска вайскова‑спартовы лагер для падлеткаў. Іх чакаюць маршы, стральба з баявой зброі і трэніроўкі пад кіраўніцтвам спецназаўцаў.
Паводле ініцыятара руху, вядучага спецыяліста беларускага таварыства «Дынама» Яўгена Паўлоўскага, усе аб’яднанні кшталту юны сябра міліцыянта, дзяржаўтаінспекцыі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аб’ядноўваюцца ў адзіны рух.
Ён адзначыў, што «Юны дзяржынец» будзе кантактаваць з расійскім рухам «Нашы».
0
0
0
0
0
0