Ужо два паказы «Пінскай шляхты» ў пастаноўцы Купалаўскага тэатру праходзяць у Пінску з небывалым ажыятажам.
Зала гарадскога Дома культуры на 700 месцаў запаўняецца пад завязку. Фарс‑вадэвіль «Пінская шляхта» паводле п’есы Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча паставіў Мікалай Пінігін.

Акцёры Віктар Манаеў, Аляксандар Падабед, Генадзь Гарбук, Ганна Хітрык не раз зрывалі апладысменты пад час спектаклю. Пінчукі з задавальненнем параўноўвалі дзею на падмостках з сённяшняй рэчаіснасцю.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы апошні раз быў у Пінску 30 год таму. Гэтым летам трупа тэатру гастралюе тут з 12 па 19 ліпеня. Тэатр пад кіраўніцтвам Мікалая Пінгігіна пакажа «Пінскую шляхту», «Вячэру з дурнем», «Памінальную малітву», «Паўлінку», і два спектаклі прысвечаных вайне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?