Урад Беларусі і Нацыянальны банк пашырылі сферу выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай нумар 903/11, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў.

Дакумент абавязвае суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці ўстанаўліваць плацежныя тэрміналы, якія даюць магчымасць прымаць да аплаты банкаўскія пластыкавыя карткі, калі памер іх выручкі за папярэдні каляндарны год перасягнуў 15 тыс. базавых велічынь (Br525 млн.) і 7,5 тыс. БВ (Br262,5 млн.) па аб'ектах бытавога абслугоўвання. Пры гэтым колькасць тэрміналаў, што ўстанаўліваюцца, павінна складаць у працэнтных адносінах да колькасці касавых кабін або кантрольна-касавых вузлоў названых аб'ектаў на працягу першага каляндарнага года не менш як 50 працэнтаў, на працягу другога каляндарнага года - 100 працэнтаў. Цяпер устаноўку плацежных тэрміналаў ажыццяўляюць суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, калі памер выручкі за папярэдні месяц перасягнуў 5 тыс. базавых велічынь (60 тыс. БВ у год), 2,5 тыс. па аб'ектах бытавога абслугоўвання (30 тыс. БВ).

Прадугледжана таксама, што ўстаноўка такіх тэрміналаў будзе ажыццяўляцца на працягу двух гадоў, прычым раней тэрмін складаў 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?