У амерыканца ў штаце Нью‑Гемпшыр на бензакалонцы за пачак цыгарэт з банкаўскай карты спісалі суму $23 148 855 308 184 500 (23 квадрыльёны).

«Я вырашыў, што нехта хацеў купіць Еўропу па маёй крэдытцы», ‑‑ кажа пацярпелы Джон Мушынскі.

Паводле яго словаў, Bank of America толькі праз дзве гадзіны тлумачэнняў прызнаў сваю памылку. На наступны дзень рахунак быў выпраўлены. Банк, аднак, па‑ранейшаму лічыць вінаватым вытворцу картак Visa, а Visa вінаваціць банк.

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0