Фота са Шчучынскага ДТЗ, prosto-free.livejournal.com

Фота са Шчучынскага ДТЗ, prosto-free.livejournal.com

Тры чалавекі загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці.

Як паведамляе Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС, увечары 15 ліпеня паблізу вёскі Янчукі 33‑гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі», пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з аўтамабілем «Сканія».

У выніку сутыкнення вадзіцель «Аўдзі» і два яго пасажыры загінулі (адзін з іх 18-гадовы жыхар Польшчы), яшчэ двое (10-гадовая грамадзянка Расіі і 15-гадовы грамадзянін Беларусі) змешчаны ў бальніцу.

Паводле звестак УДАІ МУС, у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці 31‑гадовы жыхар Гомеля, які кіраваў аўтамабілем «Мазда» без вадзіцельскага пасведчання, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Вадзіцель быў дастаўлены ў бальніцу, дзе памёр ад атрыманых траўм.

У Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці з кабіны аўтамабіля «МАЗ» выпаў 32‑гадовы пасажыр, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ад атрыманых траўм ён памёр на месцы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0