Сусветны эканамічны крызіс прывёў да беспрэцэдэнтнага падзення гандлю паміж краінамі.

Такія звесткі прыводзяцца ў справаздачы Арганізацыі па эканамічнай супрацы і развіцці (АЭСР). У У параўнанні з першым кварталам 2008 году, экспарт з эканамічна найбольш развітых краінаў свету ўпаў на 27,1%, а імпарт — на 27,9%.

Падзенне аб'ёмаў гандлю працягвалася ў першым квартале 2009 году. Аднак, яно запаволілася проці 4-га кварталу 2008 году, калі тэмпы падзення дасягалі максімуму.

Гандаль скурчыўся пасля таго, як фінансавы крызіс зрабіў крэдытныя рэсурсы недаступнымі, тлумачыць прычыны АЭСР. Асабліва балючы эфект мела банкруцтва Lehman Brothers Holdings Inc. у верасні 2008 году.

Аб'ём замежнага гандлю Беларусі знізіўся нават мацней — прыкладна на 40% проці адпаведенага перыяду мінулага году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?