У сталiцы мяркуецца будаўнiцтва трох падземных транспартных тунэляў.

Такiя планы закладзены ў карэктуры Генеральнага плана развiцця сталiцы да 2030 года.

Як расказалi ў КУП «Мiнскграда», першы тунэль будзе пачаты на вулiцы Акадэмiчнай i выйдзе на вулiцу Сурганава за праспектам Незалежнасцi.

Другi звяжа вулiцу Жукоўскага (на скрыжаваннi з Магiлёўскай) з вулiцай Ульянаўскай (за вулiцай Свярдлова).

Трэцi пачнецца ад вулiцы Ленiна (за скрыжаваннем з вулiцай Ульянаўскай) i выйдзе на праспект Пераможцаў у раёне яго скрыжавання з вулiцай Багдановiча. Гэта дазволiць павялiчыць прапускную здольнасць на самых «вузкiх» i складаных участках вулiчна‑дарожнай сеткi горада. Адзначым, што пакуль гэта толькi стратэгiя развiцця транспартнай сеткi Мiнска. Яе рэалiзацыя патрабуе вялiкiх капiталаўкладанняў.

Вольга Жарына, «Мiнск—Навiны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0