Сумесны польска‑нарвежскі фільм «Беларускі вальс» рэжысёра Андрэя Фідыка намінаваны на прэмію Emmy Awards.
Прэмія Emmy — прэстыжная ўзнагарода ў галіне тэлевізійнага мастацтва. У гэтым годзе яе атрымаюць 30 кінапраектаў. Цырымонія ўручэння адбудзецца 21 верасня ў Нью‑Йорку.
Дакументальная кінастужка распавядае пра лёс беларускага мастака і перфомера Алеся Пушкіна, праз які паказваецца сучасная сітуацыя ў беларускай правінцыі.
«Беларускі вальс» неадназначна ацэньваецца ў Беларусі. Паводле меркавання некаторых, фільм выстаўляе ў невыгодным святле беларускую апазіцыю.