20.07.2009 / 09:44

Дыскаграфія: Фолк‑мадэрн Беларусі Будзьма, 2009

Дыск з шэрагу «зляпіла з таго, што было».

Складанка. Выканаўцы падзеленыя на тры блокі: пост‑фолк (яго прадстаўляюць «Палац», OSIMIRA і «Грамніцы»), фолк‑рэміксы («Стары Ольса» з DJ Антонам Міксам) ды фолк‑рок (UNIA, LitvinTroll, Vicious Crusade).

З «Троіцай», UR’IA, Akana, Guda, «Джамбібум», пэўна, не дамовіліся.

Дыск з шэрагу «зляпіла з таго, што было»:

большасць трэкаў выдаваліся і добра вядомыя (але чамусьці назвы іх змененыя — песня «Русалкі» ў выканананні «Палацу» завецца тут «На граной нядзелі», а «Крынічанька» ад UNIA атрымала назву «Ой, жаль, жаль мне будзе»).

Няўцямная пабудова дыску — адкрывае «Палац», потым «Палескі танок» ад OSIMIRA, затым ізноў дзве песні «Палацу». Калі ставілася мэта паказаць разнастайнасць айчыннага фолку — выйшла досыць шэра, хоць сам матэрыял (асабліва «Стары Ольса» ў дэнс‑варыянце) вельмі харошы.

Сяргей Будкін

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру