Рашэнне аб ліквідацыі Менскага парцалянавага заводу было прынятае органамі дзяржкіравання каля месяца таму.

Працоўнаму калектыву, які налічвае без малога 280 чалавек, растлумачылі, што падставай для такога радыкальнага рашэння стала стратная праца прадпрыемства, паведамляе «Экономическая газета».

«Яно працавала з рэнтабельнасцю мінус 20%, планы не выконваліся», - прызнаў намеснік дырэктара па камерцыйных і фінансавых пытаннях Юрый Зельман.

Завод у часы СССР лічыўся цалкам паспяховым прадпрыемствам, якое выпускала шырокі асартымент парцалянавага посуду, дэкаратыўных і тэхнічных вырабаў з парцаляну.

Такім чынам, неўзабаве ЗАТ «Добрушскі парцалянавы завод» можа стаць адзіным у краіне вытворцам парцалянавага посуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?