16 ліпеня падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў у цэнтры Менска быў затрыманы фотакарэспандэнт Вадзім Заміроўскі.

Вадзім Заміроўскі рабіў фотарэпартаж з акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя праходзіла ўвечары 16 ліпеня. Праз некалькі хвілін пасля яе пачатку ўдзельнікі акцыі былі затрыманыя людзьмі ў цывільным, пасаджаныя ў аўтобус і вывезеныя ў Цэнтральнае РУУС Менска. Па шляху ў РУУС іх збівалі. У ліку затрыманых апынуўся і фотакарэспандэнт «Белгазеты» Вадзім Заміроўскі.

Як распавёў журналіст, у нейкага «эксперта», які прысутнічаў пры затрыманні, паўсталі сумневы ў сапраўднасці прад'яўленага журналісцкага пасведчання.

— Мне паведамілі, што пасведчанне падробленае, і што на мяне завядуць крымінальную справу, — распавёў Вадзім Заміроўскі. — Пасля гэтага мяне затрымалі разам з усімі, і даставілі ў аддзяленне міліцыі. Там з мяне ўзялі адбіткі пальцаў, знялі на відэа. Адпусцілі разам з усімі праз тры гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?