Парламент Ісландыі прагаласаваў за падачу заяўкі на ўступленне краіны ў Еўрапейскі Саюз.

За пачатак перамоваў аб уступленні ў садружнасць еўрапейскі краін прагаласавалі 33 удзельнікі парламента, 28 выказаліся супраць і двое ўстрымаліся.

Дэбаты па пытанні аб далучэнні да ЕС працягваліся ў ісландскім парламенце на працягу пяці дзён. Цяпер заяўка на ўступленне ў ЕС павінная быць ухваленая прадстаўнікамі 27 краін, што ўваходзяць у звяз. У гэтым выпадку пытанне аб далучэнні Ісландыі да Еўразвяза будзе вынесенае на рэферэндум.

Як паведамляе BBC, насельніцтва Ісландыі скептычна разважае адносна ідэі ўваходжання ў Еўразвяз, шматлікія ісландцы лічаць, што гэта пашкодзіць рыбалоўнай здабычы. Адным з тых, хто прагаласаваў супраць уступлення, быў міністр сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Ісландыі Ён Б’ярнасон.

Апошнімі краінамі, якія далучыліся да Еўразвяза, сталі Румынія і Балгарыя, яны ўвайшлі ў ЕС 1 студзеня 2007 года. На дадзены момант на ўступленне у звяз прэтэндуюць Македонія, Албанія, Харватыя, Турцыя і іншыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?