20.07.2009 / 09:39

Гары Потэр у шэрых танах 3

Выйшла шостая кіначастка Патэрыяны. Піша Андрэй Расінскі.

posterГары Потэр і прынц-паўкроўка (Harry Potter and the Half-Blood Prince)
Вялікабрытанія – ЗША, 2009, каляровы, 153 хв.
Рэжысёр: Дэйвід Етс
Ролі выконваюць: Дэніэл Рэдкліф, Эма Ўотсан, Рупэрт Грын, Майкл Гэмбан, Алан Рыкман, Джым Бродбэнт, Хелена Бонэм-Картэр
Жанр: казачныя прыгоды паводле аднайменнай кнігі Джаан Роўлінг
Адзнака: 6 (з 10)

Гары Потэру, які працягвае навучанне ў чароўнае школе, трапляе ў рукі загадкавая кніга прынца-паўкроўкі. Разам з сябрамі і дырэктарам Дамблдорам ён спрабуе раскрыць сакрэты злога чараўніка Волан дэ Морта.

Шостая серыя Патэрыяны пастаўленая рэжысёрам Дэйвідам Йетсам у попельна-шэрых танах. Кожная новая новая кніга Джаан Роўлінг станавілася ўсё змрачнейшай – і экранізацыя адлюстроўвае змену атмасферы. Зло ірвецца на вуліцы Лондана, людзі зляканыя, над школай завісаюць цёмныя хмары-знакі.

Многія сцэны – з праклёнамі і падводнымі мерцвякамі – нагадваюць хорары, так што стужка мае ўзроставыя абмежаванні – прагляд дзецям толькі з дарослымі. Але галоўныя бойкі разгортваюцца ў сэрцах герояў, прыходзіць каханне – і знята гэта з выключнай цнатлівасцю, як і мае быць у казцы.

Герміёна ладзіць сцэны рэўнасці, Гары баіцца прызнацца ў любові да Джыні, а Рон стаецца ахвярай пацешна-навязлівай дзявулі й труціцца любоўнымі зёлкамі. Гэта звычайныя падлеткі – са сваімі радасцямі й праблемамі – у пабытова-чароўных абставінах.

А за акном згушчаецца цемра, чарнільныя кроплі ўспамінаў – выдатная візуальная вынаходка! – ствараюць карціны жыцця з нянавісцю ў сэрцы, набліжаюцца цяжкія часы.

І толькі людзкая салідарнасць здольная разагнаць змрок.

Вас чакаюць новыя выпрабаванні – і прыгоды з «Дарамі Смерці».

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

0
Балахонаў / Адказаць
20.07.2009 / 13:27
Заінтрыгавала назва допісу "Гары Потэр у шэрых Штанах". Выявілася, што памыліўся ))
0
Filifionka / Адказаць
20.07.2009 / 14:26
А вось адна расейская крытыкеса напісала: "шестой Поттер временами скатывается до Толкиена".
0
Danik / Адказаць
20.07.2009 / 14:51
2Filifonka Масква ў галаве?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру