Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі папярэджвае аб часовых цяжкасцях з пропускам транспарту з Латвіі ў Беларусь у пункце пропуску «Сілене — Урбаны». Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік прэс‑цэнтра пагранічнага ведамства Аляксандр Цішчанка.

«Цяпер узніклі часовыя цяжкасці з афармленнем транспарту на ўезд у Беларусь і выезд з Латвіі ў пункце пропуску «Сілене — Урбаны». На латвійскім боку назбіралася амаль 50 машын», — сказаў ён.

У сувязі з існуючай сітуацыяй Дзяржпагранкамітэт прапануе вадзіцелям выкарыстоўваць таксама пункт пропуску «Патэрніекі — Грыгараўшчына».

«З беларускага боку праблемы пропуску транспарту няма», — дадаў Аляксандр Цішчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?