20.07.2009 / 12:44

Штогадовая акцыя памяці паўстанцаў 1863 г. на Лідчыне 3

Кожны год улетку Лідская гарадская арганізацыя ТБМ праводзіць акцыю памяці паўстанцаў 1863-1864 гг.

15 год запар ва ўрочышчы Крыжы, што знаходзіцца каля вёскі Малое Ольжава, збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за нашую свабоду.

У гэтым годзе акцыя будзе праводзіцца 26 ліпеня. Дабрацца да месца можна на дызелі, які адпраўляецца з Ліды ў 12.10, да станцыі Белагруда, а далей пешшу ва ўрочышча Крыжы.

Альбо сустрэцца з арганізатарамі ў 11.55 каля помніка «130 год беларускай чыгунцы» на чыгуначным вакзале ў Лідзе. І дабрацца туды з тымі, хто дакладна ведае месца правядзення і можа распавесці гісторыю помніка каліноўцам і гісторыю Лідчыны.

Настасся Шамрэй

0
Х / Адказаць
20.07.2009 / 22:05
са сьвятам!
0
Сымон / Адказаць
20.07.2009 / 23:23
Хай бы лепш ТБМ займалася мовай. Трусаў заваліў усю справу. Даводзіцца грамадскасці прымаць звароты, каб яе ратаваць. А паўстанцы 1863 года былі польскія. Каб не Траўгут, то не было б і паўстання. Таму трэба аддаваць належнае Польшчы, а тады ўжо нашым былым палякам-шляхце. Беларусы ў тым паўстанні калі і ўдзельнічалі, то ў атрадах сыску інсургентаў. Яны потым былі добра аддзячаны за падаўленне мяцяжу Мурвўёвым. А то носяцца з Каліноўскім бы і сапраўды беларусы паўставалі.
0
Neo / Адказаць
21.07.2009 / 18:49
Я противник т.н. "белорусской национальной историографии", но хочу высказать одно но... Вы, спадарства, профукали международную точку зрения. Вот почеvу белорусский взгляд на ВКЛ никто, кроме белорусских нац. историков в мире больше не разделяет. На проходивших недавно памятных мероприятиях по случаю Люблинской унии были поляки, украинцы и литовцы, причем фраза "речь постпорлитая обоих народов" трактовалась как "поляки и укранцы". То же и с восстаниями 1831 и 1863 гг. В мире на них сложился взгляд как на польские и ничего вы уже не сделаете. История Беларуси в вашем испонении - это продукт для внутреннего пользавания, да и то все менее восстребованный...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру