20.07.2009 / 17:53

Фрунзенскі суд Мінска выставіў сёння на таргі казла і пяць козаў + фота 3

Сёння Фрунзенскі суд Мінска выставіў на таргі «коз у колькасці пяць штук і аднаго казла.

Такую аб’яву сфатаграфаваў сёння блогер dr0p_of_sun.

Юрысты кажуць, што, відаць, у такі спосаб рэалізуецца канфіскаваная маёмасць. А крамы канфіскату браць да сябе козаў не рашыліся, таму суд і рашыў прадаць жывёлу на аўкцыёне.

Пачатковы кошт ад 100 000 рублёў за адну галаву.

Хартыя'97

0
Міхаліна / Адказаць
20.07.2009 / 19:05
Маю пытанне - ці казёл быў з вусамі? :) Калі так - тады толькі на мяса альбо на экспарт. І то ня возьмуць - бо казліны грып - страшэнная хвароба. Столькі год ужо хварэем і канца не відаць.
0
Каўбой / Адказаць
20.07.2009 / 23:09
Казла трэ адправіць у Маскву да Генадзя Анішчанкі - да пАры
0
Крако / Адказаць
21.07.2009 / 09:51
Там яшчэ патрабуюцца ВАКАНСІІ дворнікаў з заробкам па 30 мільёнаў :) Няблагі заробак ) На жаль такіх вакансіяў відаць няма. А ў блоге з якога фотку ўзялі яшчэ ёсць спасылка на выснову аб тым, што каровы - не свінні. http://www.jurznak.com/2009/07/21/cows_not_pigs/ - таксама цікава пра судовую жывёлагадоўлю
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру