У аўторак, 21 ліпеня, на гарадскім стадыёне ў Барысаве пройдзе матч у адказ 2‑га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і клубам «Македонія» (Скоп’е).

Пачатак матчу ў 19:00. Тэлеканал «Лад» будзе весці прамую трансляцыю. Пачатак трансляцыі ў 18:50.

Тыдзень таму ў Македоніі арлы Віктара Ганчарэнкі выйгралі з лікам 2:0.

Пераможца гэтай пары ў 3‑м кваліфікацыйным раўндзе праз тыдзень згуляе з пераможцам пары «Дюдзеланж» (Люксембург) — «Вентспілс» (Латвія). У першым матчы латвійская каманда перамагла на сваім полі з лікам 3:0. Матч у адказ пройдзе ў сераду ў Люксембурзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?